1252 новых выпадкаў каронавіруса зарэгістраваныя ў Беларусі
За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1252 новыя выпадкі каранавірусу, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі ў краіне выяўлена 386025 чалавек з дыягназам COVID-19.
З учорашняга дня выпісаныя 1599 пацыентаў. Усяго ачунялі 376453 чалавека з пацверджанай раней інфекцыяй, піша REFORM.by.
За перыяд пандэміі ў Беларусі памёр 2771 пацыент з каронавірусам. З іх за суткі памерла 10 чалавек.
Усяго правялі 6 211 780 тэстаў. З учорашняга дня выканалі 18920 даследаванняў.