15 абітурыентаў атрымалі 100 балаў на тэставанні

На цэнтралізаваным тэставанні па рускай і беларускай мовах 40 абітурыентаў атрымалі 100 балаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай Фяськоў.



ct.jpg

Паводле яго слоў, 100 балаў па беларускай мове набралі 15 чалавек, а менш за 10 атрымалі 2069 абітурыентаў. Пры гэтым у двух чалавек — 0 балаў. Па выніках тэставання па рускай набралася 25 стобальнікаў. Ніжэй чым на 10 балаў тэсты напісалі 8319, на 0 — 17. "Гэтыя 19 чалавек не змогуць у гэтым годзе далей удзельнічаць ва ўступнай кампаніі, так як не атрымаюць сертыфікат ЦТ", — дадаў Мікалай Фяськоў.
 

Усяго ў цэнтралізаванае тэставанне па беларускай мове, якое прайшло 14 чэрвеня, удзельнічала 25423 чалавека. 15 чэрвеня на ЦТ па рускай мове — 76025 абітурыентаў.