26-я ўгодкі абвяшчэння незалежнасці Беларусі адсвяткавалі ў Нью-Ёрку (фота, відэа)
Учора ў Саборы БАПЦ Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку адбылося святкаванне 26-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларусі.
![dsc_ja0554a.jpg dsc_ja0554a.jpg](/img/v1/images/dsc_ja0554a.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Падчас святкавання з прамовай — успамінам пра падзеі жніўня 1991 года — выступіў Зянон Пазьняк. Таксама ён зноў узняў тэму пагрозы беларускай незалежнасці ў выніку расійскіх вайсковых вучэнняў–2017.
У гэты ж час угодкі незалежнасці адзначалі беларусы канадскага Таронта. Яны таксама слухалі прамову Зянона Пазьняка праз скайп.
![dsc_0606.jpg dsc_0606.jpg](/img/v1/images/dsc_0606.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Далей імпрэзу працягнулі літаратурныя чытанні з удзелам Сяргея Кудзеліча, Аляксандра Сачнёва, Алены Крывецкай і Святланы Казачок. Яны працытавалі патрыятычныя словы Тадэвуша Касцюшкі, Кастуся Каліноўскага, вершы Янкі Купалы і Ларысы Геніюш, — тых хто цягам вякоў набліжаў дзень, калі Беларусь здабудзе ўласную дзяржаўнасць.
![dsc_0632.jpg dsc_0632.jpg](/img/v1/images/dsc_0632.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Затым з высокамастацкім чытаннем вершаў Янкі Купалы выступіла Галіна Пазьняк.
![dsc_0613.jpg dsc_0613.jpg](/img/v1/images/dsc_0613.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Яшчэ адной нагодай для свята сталася прэзентацыя кнігі патрыярха беларускай эміграцыі Вітаўта Кіпеля "Беларусы ў ЗША". Гэта другое, дапоўненае выданне манаграфіі, якая ўяўляе сабой падрабязную гісторыю беларускай прысутнасці у ЗША, пачынаючы з XVIII стагоддзя і да нашых дзён.