52-гадовай бабруйчанцы прысудзілі паўтара года калоніі за карцінку

Суд Бабруйска і Бабруйскага раёна асудзіў мясцовую жыхарку Вольгу Кукушкіну на паўтара года калоніі за абразу Лукашэнкі і іншых прадстаўнікоў улады — у яе тэлефоне знайшлі карцінку з беларускімі чыноўнікамі ў нацысцкай уніформе, паведамляе reform.by са спасылкай на праваабаронцаў.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Вядома, што ў лістападзе 2021 года жанчыну прыцягвалі да адказнасці за рэпост інфармацыі з тэлеграм-канала, прызнанага экстрэмісцкім. У яе правялі ператрус, і канфіскавалі тэлефон, у якім і знайшлі карцінку. Паведамляецца, што на ёй былі намаляваныя Аляксандр Лукашэнка, Наталля Качанава і Юрый Караеў. Вольга Кукушкіна размясціла гэтую карцінку ў закрытым чаце. На момант надгляду смартфона чат быў ужо не актыўны, а сама Вольга пакінула яго, але выява засталася ў смартфоне.
Па адміністрацыйным артыкуле жанчыну арыштавалі на 10 сутак, і пасля адбыцця арышту адпусцілі дадому, але распачалі крымінальную справу.
Вольгу ўзялі пад варту проста ў зале суда.