Ад імя «Вясны» рассылаюцца фэйкавыя лісты з крытыкай правоў чалавека

Рассылка тычыцца Літвы.

photo_2021_08_15_13_19_06.jpg

Праваабаронцы «Вясны» заяўляюць, што ад іхнага імя ў міжнародныя арганізацыі рассылаюцца лісты, дзе крытыкуецца сітуацыя з правамі чалавека ў Літве.
У лістах выказваецца заклапочанасць нібыта парушэннямі правоў грамадзян Літвы на свабоду слова і мірных сходаў.
Такая сітуацыя здараецца не першы раз: у лютым і сакавіку падобныя лісты ад імя «Вясны» ўжо рассылаліся, толькі тады выказвалася заклапочанасць станам правоў чалавека агулам у краінах Еўрасаюза.