Адчуй сябе скарбашукальнікам!

Паўдзельнічаць ў кэшынг-гульні і адчуць сябе скарбашукальнікам прапануюць аўтары гульні “Яшчэ глыбей у лес” на дамене grodno.en.cx.



get_img_1_11.jpg

Здымак en.cx

Па словах аўтара, удзел могуць прымаць не толькі аўтааматары, але і роварныя падарожнікі.

Калі іх набярэцца больш за тры камандымы зробім для раварыстаў асобную катэгорыю, кажа Мікалай, адзін з арганізатараў гульні. А так, аўтааматары могуць паўсюль даехаць, у некаторыя месцы, праўда, з цяжкасцямі.

Ідэя гульні-кэшынг такая: у розных месцах Гарадзенскага раёна закапаныя нібыта клады пластыкавыя кантэйнеры, у якія аўтары гульні паклалі прызы для ўдзельнікаў. У вызначаны час на сайце праекта з’явіцца інфармацыя, разгадаўшы якую з дапамогай GPS-навігатара трэба прыехаць на месца пошуку і знайсці гэты кантэйнер. Хто прыедзе першы, той забірае прыз ад арганізатараў і кладзе невялічкі падарунак ад сябе кшталту запальнічкі ці магніціка.

Асаблівасці гэтай гульні ў тым, што яна будзе каманднай і ў ёй забаронена выкарыстанне штыроў, каб не разламаць пластыкавы кантэйнер. Кожнаму гульцу трэба мець з сабой пропуск у памежную зону. Гульня будзе ладзіцца пры ўдзеле мінімум трох каманд. Мінулагодняя адзіночная гульня сабрала больш за 30 удзельнікаў.

www.t-styl.info