Адвакатка Алеся Пушкіна і Ігара Банцара выключана з калегіі адвакатаў
Адвакатку Юлію Юргілевіч, якая абараняла ў судах некалькіх палітвязняў (мастака Алеся Пушкіна, студэнта Арцёма Баярскага, музыку Ігара Банцара) выключылі з Гарадзенскай калегіі адвакатаў.
![screenshot_5_2.jpg screenshot_5_2.jpg](/img/v1/images/screenshot_5_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фактычна такое рашэнне калегіі адвакатаў азначае пазбаўленне права займацца адвакацкай дзейнасцю, таму што ў Беларусі не дазволена працаваць адвакатам па-за дзяржаўнай калегіі, тлумачыць REFORM.by.
Да свайго выключэння з калегіі Юлія Юргілевіч працавала ў адвакатуры 17 гадоў і 10 месяцаў.