
Адвакатку палітвязняў Бабарыкі, Ціханоўскага і Дзядка адхілілі ад працы
- Грамадства
- 13-10-2021
Адвакатку Наталлю Мацкевіч адхілілі ад працы, супраць яе ў Мінюсце Беларусі распачалі дысцыплінарную вытворчасць, перадае «Радыё Свабода».

Сама Наталля Мацкевіч ад каментару адмовілася. «Пакуль нічога казаць не буду», — сказала Наталля Мацкевіч.
Паводле Аляксандра Дзядка, ён валодае дакладнай інфармацыяй, што Наталлю Мацкеівч ад працы ўжо адхілілі:
«Стаіць пытанне пра пазбаўленне яе ліцэнзіі. У майго сына ў выніку ўвогуле прававая катастрофа — ён падчас судовага следства другі раз застаецца без абароны. Спачатку пазбавілі ліцэнзіі Яўгена Маслава, цяпер пад такой жа пагрозай Наталля Мацкевіч. Тыдзень таму яна яшчэ змагла наведаць сына ў СІЗА на Валадарскага, планавалі, што наведае ўчора, а тут такая праблема. Лічу, што гэта мэтанакіраванае пазбаўленне права на абарону людзей, якія не ўгодныя рэжыму», — сказаў Аляксандр Дзядок.
Наталля Мацкевіч працуе ў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, абараняла шмат каго з палітвязняў, у тым ліку Віктара Бабарыку і Сяргея Ціханоўскага.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: