Стала вядома, хто яшчэ вызвалены па «справе «Белгазпрамбанка»

Як стала вядомa «Нашай Ніве», на волі старшыня назіральнай рады «Кентаўра» Вольга Радзецкая, акцыянеры «Прыватлізінга»: дырэктар Андрэй Харлановіч, Аляксей Герашчанка і Антон Марозаў (намеснік Радзецкай у «Кентаўры»).

bgpb_open_7.jpg

Пры гэтым Сяргей Дабралёт, былы супрацоўнік «Белгазпрамбанка» і акцыянер «Прыватлізінга», на волю не выйшаў — ён у папраўчай калоніі. Крымінальныя справы супраць вызваленых людзей не закрыты, абставіны іх вызвалення невядомыя.

«Прыватлізінг» і «Кентаўр» — кампаніі, якія пацярпелі пасля разгрому «Белгазпрамбанка» і арыштаў у колах, набліжаных да фаварыта прэзідэнцкай гонкі Віктара Бабарыкі.

Раней стала вядома пра вызваленне чатырох чалавек па «справе "Белгазпрамбанка"»: Вольгі Купрэевай, Уладзіміра Сажына, Дзмітрыя Каракі і Дзмітрыя Жардзецкага.