Адышоў у лепшы свет пісьменнік і выдавец Віктар Хурсік
Сёння, 6 студзеня, пасля працяглай хваробы памёр Віктар Хурсік — беларускі журналіст, публіцыст, пісьменнік, выдавец, краязнаўца, грамадскі дзеяч.
![viktar_hursik.jpg viktar_hursik.jpg](/img/v1/images/viktar_hursik.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта паведамілі блізкія Віктара Хурсіка ў сацсетках: «Сёння пасля працяглай хваробы перастала біцца сэрца дарагога, блізкага нам чалавека, мужа, бацькі, дзядулі. Пайшоў з жыцця Віктар Хурсік. Хай у сэрцах тых, хто яго ведаў, назаўсёды застанецца яго светлая справа як кнігавыдаўца і грамадскага дзеяча, яго непахісны аптымізм і вера ў лепшае. Для нас ён заўсёды будзе лепшым дарадцам і любімым чалавекам».
Віктар Хурсік нарадзіўся на чыгуначнай станцыі Уборак Асіповіцкага раёна ў сям’і начальніка станцыі. У 1982 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, працаваў канструктарам, друкаваўся ў рэспубліканскай прэсе. Быў сярод заснавальнікаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
![Віктар Хурсік: У мінскай кніжнай выставы няма душы Віктар Хурсік: У мінскай кніжнай выставы няма душы](/img/v1/news/full/06789af5_c972_4129_9b6b_d01e9e039fc5_w640_r1_s.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
З 1991 года працаваў у газеце «Звязда». Даследаваў дарэвалюцыйную гісторыю Асіповіцкага раёна, публікаваў пра гэта матэрыялы ў цэнтральнай і мясцовай прэсе: «Род Офенбергаў у гісторыі Беларусі: Уладары фальварка Лочын маёнтка Жорнаўкі», «Зямля Радзівілаў на Асіповіччыне», «Паўстанне памяці: З гісторыі Асіповіцкага раёна ад старажытных часоў да 1911 г.».
Аўтар некалькіх кніг, сярод якіх «Vale!», «Белы лебедзь у промнях славы: Магдалена Радзівіл», «Мінскія абразкі», «Кроў і попел Дражна. Гісторыя партызанскага злачынства».
![Анёлы гаротнай Дражны Анёлы гаротнай Дражны](/img/v1/news/full/6_1_jeva_sirata_i_nina_krasnashcokaja_logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
![Ратуй, Святы Феліцыян! Ратуй, Святы Феліцыян!](/img/v1/news/full/a2915ad0d57ca8c644f99f9c3f20a918.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)