Агенцтва глабальных мэдыяў запатрабавала ад афіцыйнага Менску выпусціць Ігара Лосіка

Амерыканскае агенцтва глабальных мэдыяў (USAGM) асудзіла рашэнне прад’явіць новыя абвінавачанні беларускаму блогеру і кансультанту Радыё Свабода Ігару Лосіку, які ўтрымліваецца пад вартай больш за 260 дзён.

0c4f0b5b_e4ef_47fc_862f_d02ed6296f76_cx0_cy8_cw0_w1023_r1_s.webp

Як гаворыцца ў афіцыйным паведамленні USAGM, рашэнне паставіць журналісту ў віну чарговы артыкул прымаў беларускі ўрад, палітвязня трымаюць у турме па ілжывых абвінавачаннях.
Выканаўца абавязкаў галоўнага выканаўчага дырэктара USAGM Келу Чао запатрабавала ад афіцыйнага Менску зняць усе абвінавачанні супраць Ігара Лосіка і вызваліць яго.
«Недапушчальна, што рэпартаж пра выбары ў Беларусі каштаваў паважанаму журналісту свабоды», – заявіла Келу Чао.
11 сакавіка неадкладна вызваліць Ігара Лосіка ад Лукашэнкі запатрабаваў прэзідэнт Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода Джэймі Флай.
Жонка палітвязня Дар’я Лосік звярнулася да Лукашэнкі, каб той адказаў ёй, чаму яе муж дзевяць месяцаў знаходзіцца ў турме.