Аглядальнік «Беларусь сегодня»: Хто ўвогуле прэцца ў транспарт з каляскамі?

Аглядальнік дзяржаўнага выдання «Беларусь сегодня» Максім Восіпаў адзначыўся скандальным выказваннем у Facebook — і даведаўся пра сябе шмат не вельмі прыемных рэчаў, піша «Еўрарадыё».



citydog.by__900x560.jpg

Ён паўдзельнічаў у дыскусіі наконт новаўвядзення, якое пачне дзейнічаць у нашай краіне з 12 кастрычніка. Пасажыры без квітка мусяць уваходзіць у грамадскі транспарт толькі праз пярэднія дзверы, інакш яны трапяць у лік парушальнікаў.

Васіль Малашэнкаў напісаў у Facebook, што "пасажыры з дзіцячымі каляскамі стануць патэнцыйнымі парушальнікамі". Зайсці з дзіцячай каляскай у пярэднія дзверы, якія ў некаторых аўтобусах бываюць вузкія, праблематычна.

Восіпаў пракаментаваў гэта наступным чынам: "Мне вось цікава, хто з гэтымі каляскамі ўвогуле прэцца ў транспарт, калі ў маладых бацькоў па 2-3 машыны звычайна? Альбо заўсёды можна ўзяць таксі і не псаваць нервы ні кіроўцам Г[рамадскага] Т[ранспарту], ні пасажырам. А калі няма сродкаў ні на асабістае аўто, ні на таксі — ці маюць яны ўвогуле маральнае права заводзіць дзяцей і ўскладняць тым самым жыццё грамадству?".

Пасля гэтага аглядальніку прадказальна давялося даведацца пра сябе шмат не вельмі прыемных рэчаў.

vosipau_fb.jpg


euroradio.fm