Акрэсціна «зачышчаюць» пад выбары?

Актывіста "Моладзевага блоку" Пятра Маркелава, асуджанага на 12 сутак арышту, перавялі з ЦІП на Акрэсціна ў ІЧУ ў Жодзіна.


petr_markelau_s_2_1.jpg


Пра гэта маці актывіста паведамілі, калі яна прынесла сыну перадачу, піша тэлеграм-канал Правовая инициатива.
"Падобна, мінскія ўстановы зачышчаюць для маючых адбыцца затрыманняў", — мяркуюць аўтары каналу.
Нагадаем, Пятра Маркелава супрацоўнікі АМАПу затрымалі ноччу 29 ліпеня пад будынкам СІЗА №1 у Мінску. Ён з іншымі прыйшоў падтрымаць дзяўчыну Дзмітрыя Вольгу Каракіну, якая трымала там галадоўку з 26 ліпеня. Прычына затрымання — нібыта актывіст падобны на нейкага чалавека, у адносінах да якога маюцца падставы для затрымання. 
Цэлыя суткі розныя ведамствы Беларусі адмаўляліся прадастаўляць бацькам і сябрам Пятра Маркелава яго месцазнаходжанне і прычыны затрымання. Увечары 30 ліпеня стала вядома, што яго таемна асудзілі на 12 сутак арышту нібы за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах па ч. 3 арт. 23.34 КаАП.