Актывісты грамадскай кампаніі «Рок-салідарнасць» павіншавалі трактаразавадчан са святам

У ДК МТЗ адбыўся святочны канцэрт з нагоды 66-годдзя Мінскага трактарнага завода з удзелам беларускіх эстрадных выканаўцаў.



Актывісты кампаніі «Рок-салідарнасць» вырашылі не заставацца ў баку ад такой падзеі і таксама далучыліся да віншавання завадчан.



Удзельнікі свята атрымалі падарункі — кампакт-дыскі «20 гадоў — 20 гітоў» з інфармацыяй пра кампанію. Падарункі выклікалі вялікую цікавасць, дыскі разышліся вельмі
хутка.



У ДК МТЗ адбыўся святочны канцэрт з нагоды 66-годдзя Мінскага трактарнага завода з удзелам беларускіх эстрадных выканаўцаў.

Актывісты кампаніі «Рок-салідарнасць» вырашылі не заставацца ў баку ад такой падзеі і таксама далучыліся да віншавання завадчан.

Удзельнікі свята атрымалі падарункі — кампакт-дыскі «20 гадоў — 20 гітоў» з інфармацыяй пра кампанію. Падарункі выклікалі вялікую цікавасць, дыскі разышліся вельмі хутка.



Дыск «20 гадоў — 20 гітоў» апавядае пра 20-годдзе станаўлення незалежнасці Беларусі.

Кожнаму году адпавядае хіт часу.

Варта адзначыць, што менавіта рабочыя Трактарнага завода былі аднымі з найбольш актыўнымі ўдзельнікамі мітынгаў апазіцыі пачатку 1990-х гадоў.

rock solidarity
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: