Актывісткі “Матчынага руху 328” сустрэліся з дэпутаткай Людмілай Міхальковай
Ініцыятары стварэння грамадска-асветніцкага аб’яднання “Матчын рух 328” арганізавалі сустрэчу са старшынёй пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўству Людмілай Міхальковай.
На сустрэчы прысутнічала чатырнаццаць маці з усё краіны, якія лічаць, што іх дзеці незаконна асуджаныя паводле артукула 328 крымінальнага кодэкса (незаконны абарот наркатычных і псіхатропных
рэчываў). Падчас размовы з дэпутатам былі паднятыя вострыя пытанні, галоўнае з які — абарона маладых людзей ад міліцэйскага свавольства, зазначае ініцыятарка стварэння “Матчынага
руху 328” Людміла Жыгар:
— Трэба дамагацца перагляду гэтага артыкула. Людміла Сцяпанаўна сказала, што яна нас пачула і пастараецца данесці да дэпутатаў усе нашыя просьбы і заўвагі.
Падчас сустрэчы з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Людмілай Міхальковай маці з усё Беларусі падпісалі зварот да беларускіх парламентарыяў, у якім заклікаюць народных абраннікаў звярнуць увагу на
тое, колькі справаў фальсіфікуецца паводле артыкула 328 і колькі людзей церпіць ад незаконных прысудаў.
Паводле "Радыё Рацыя"