Алена Анісім апублікавала звесткі пра свой заробак дэпутаткі за месяц

Дэпутатка ад Стаўбцоўска-Нясвіжскай акургі Алена Анісім апублікавала ў сябе ў фэйсбуку свой месячны разліковы лісток. Яна звычайная дэпутатка, і яе налічаны заробак за лістапад склаў 2130 рублёў.

anisim_placiezhka_mrn8x.jpg


Гэта каля 1100 даляраў і прыкладна ў 3 разы больш, чым сярэдні заробак бюджэтнікаў па краіне.
«Нехта на пасадзе старшыні ці намесніка старшыні камісіі можа мае больш», — прызнае Анісім.
Алена Анісім працуе ў Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук, яна намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы. Нагадаем, што ў 2016 годзе ў Палату прадстаўнікаў упершыню ўвайшлі дзве (са 110) прадстаўніцы незалежнага грамадства — Анісім і Ганна Канапацкая, прадпрымальніца з Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
Паводле «Нашай Нівы»