Алесь Дзянісаў: Прычыны надуманыя, а пераслед жорсткі і непрапарцыйны

Прычыны надуманыя, а пераслед жорсткі і непрапарцыйны. Так пра палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі кажа журналіст і музыка з Гродна Алесь Дзянісаў.

ales_dzjanisau_1.jpg

У Беларусі на сёння праваабаронцы палітвязнямі прызналі 637 чалавек. Сам Алесь Дзянісаў таксама мог патрапіць за краты, але своечасова выехаў за мяжу.

«Згубіў працу. Цяпер незалежным журналістам працаваць немагчыма. Плюс да ўсяго праходжу я, як мне стала вядома, ужо па трох справах. Крымінальная справа на нас яшчэ не заведзеная, але фактычна мы ў статусе падазраваных. Так званае “фінансаванне масавых пратэстаў”. Хаця незразумела, чым мы можам фінансаваць — грошай няма».

Алесь Дзянісаў — гродзенскі музыка, фронтмэн “Дзецюкоў”, сузаснавальнік гуртоў “КальЯн” і “Людзі на балоце”. Таксама працаваў як журналіст-фрылансер.

 Беларускае Радыё Рацыя