Алеся Чаркашына плануецца пахаваць 1 верасня ў Брэсце

Беларус з пазыўным "Тарас", які быў капеланам добраахвотнікаў, загінуў ва Украіне.



taras_3008.jpg

Загінулага ва Украіне Алеся Чаркашына, які быў капеланам у добраахвотнікаў, пахаваюць у Брэсце. Як паведамляе Радыё "Свабода" са спасылкай на сябра БХД Змітра Шурхая, цела Чаркашына прывязуць позна ўвечары 31 жніўня, пахаванне прызначанае на 1 верасня.

Брэсцкія актывісты займаюцца пошукам месца на могілках і трымаюць кантакт з маці Алеся Чаркашына.

Тым часам у сацсетках паведамляецца, што на панядзелак прызначаная паніхіда па Чаркашыну ва Украіне. Зараз праз беларускае консульства вырашаецца пытанне перавозкі цела ў Беларусь.

Алесь Чаркашын быў паранены ў баі пад Белакаменкай на Данбасе і памер у шпіталі ў Запарожжы пасля некалькіх тыдняў комы. Ён ваяваў пад пазыўным "Сябар Тарас" у тактычнай групе "Беларусь" у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпусу "Правага сектару".