АМАП разагнаў акцыю салідарнасці ля медуніверсітэта

Каля БДМУ ўвечары сабраліся людзі, каб падтрымаць адлічаных студэнтаў. 

photo_2020_10_28_19_06_35.jpg


Каля ўваходу сабралася шмат людзей. Тут і студэнты, і бацькі адлічаных. Людзі, якія сабраліся ўнутры, просяць вахцёраў ўпусціць студэнтаў і выкладчыкаў ва ўніверсітэт. Тыя кажуць, што не могуць, бо рэктар даў загад нікога не пускаць.
Калі да ВНУ пад'ехалі бусы сілавікоў, студэнты, выкладчыкі, медыкі сталі ў счэпку. Студэнты, якія былі ўнутры будынка, выйшлі на вуліцу са словамі «Усіх не пасадзяць».


Студэнт БДМУ Арцём распавёў Белсату пра сітуацыю ва ўніверсітэце:
«Мы проста збіралі подпісы сярод аднакурснікаў і выкладчыкаў, а потым ахова па загадзе рэктара закрылі дзверы на ўваход. Людзей, якія стаялі на вуліцы, не пускалі ўнутр: там была маці з дзіцём, бацькі адлічаных студэнтаў, самі студэнты. Прыйшоў прарэктар па бяспецы і загадаў нікога не пускаць, усё зачыніць. Праз пяць хвілін мы ўсе выйшлі на вуліцу, бо там стаялі нашы людзі. Пасля гэтага пад’ехалі бусікі з АМАПам, пачаліся затрыманні». 


На відэа чутна, як амапавец кажа, што яны прыехалі, бо людзі "паведамілі".


Паводле тэлеграм-канала актывістаў БДМУ, за