Ліза Дубавец: «Усё было цудоўна, я знаходзілася сярод аднадумцаў»
Сёння на волю выйшла Ліза Дубавец, брутальна затрыманая падчас студэнцкай акцыі 17 кастрычніка. Яе сустракалі бацька і аднакурснікі з плакатамі.

Студэнтку 4 курса БДМУ Лізу Дубавец затрымалі 17 кастрычніка ў раёне вуліцы Казлова падчас студэнцкай акцыі.

Сёння да ЦІП на Акрэсціна яе прыйшлі сустракаць аднакурснікі.