Амбасада ЗША падтрымае захаванне гістарычных крэпасных умацаванняў у Брэсце

Амбасада ЗША радая паведаміць, што ў лік пераможцаў прэстыжнага сусветнага конкурсу ў рамках «Пасольскага фонду захавання культурнай спадчыны» у 2014 г. увайшла беларуская арганізацыя «Фонд развіцця Брэсцкай крэпасці».



brest_forts.jpg

Стаўшы адным з пераможцаў, арганізацыя атрымае фінансаванне ў памеры больш за сто тысяч даляраў ЗША на ажыццяўленне інвентарызацыі і дакументацыі знешніх фартоў і ўмацаванняў крэпасці Брэст-Літоўск, якія не ўваходзяць у склад мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». 
«Пасольскі фонд захавання культурнай спадчыны» з'яўляецца праграмай Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША, што ажыццяўляецца больш чым у 125 краінах свету і накіраванай на захаванне матэрыяльных і нематэрыяльных аб'ектаў, якія прадстаўляюць культурна-гістарычную каштоўнасць. Выбар у гэтым годзе крэпасці Брэст-Літоўск з вялікага ліку праектаў з'яўляецца пацвярджэннем важнага месца, якое крэпасць займае ў сусветнай гістарычнай спадчыне. 
З 2001 г. партнёрамі Пасольскага фонду захавання культурнай спадчыны станавіліся пяць беларускіх арганізацый: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, музей Марка Шагала, Віцебскі Арт-Цэнтр, гурт «Стары Ольса» і Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры. Амбасада таксама з задавальненнем адзначае традыцыі супрацоўніцтва з Брэсцкай вобласцю ў справе захавання культурна-гістарычнай памяці, пачатак якому быў пакладзены сумесным праектам па аднаўленні дома-сядзібы Тадэвуша Касцюшкі пад Косава, Івацэвіцкі раён, і пастаяннай падтрымкай музея, які адкрыўся ў ім, экспанатамі і абсталяваннем. 
Амбасада ЗША разлічвае на працяг супрацоўніцтва з беларускімі партнёрамі па пошуку і захаванні культурнай спадчыны рэгіёна. Больш падрабязную інфармацыю аб Пасольскім фондзе захавання культурнай спадчыны можна знайсці тут. Інфармацыя аб ходзе рэалізацыі праекта ў крэпасці Брэст-Літоўск будзе размяшчацца і абнаўляцца на старонцы Пасольства ў Фэйсбуку.
Амбасада ЗША ў Беларусі