Amnesty: у свеце, рэзка ўзрасла колькасць смяротных пакаранняў
Колькасць смяротных пакаранняў у свеце рэзка вырасла і дасягнула максімуму за перыяд з 1989 года, паведамляе Бі-бі-сі са спасылкай на праваабарончую арганізацыю Amnesty International.
Як паведамляецца ў прэс-релізе праваабаронцаў, у 2015 годзе па ўсім свеце былі пакараныя 1634 чалавекі, або на 50% больш, чым ў 2014 годзе.
З агульнай колькасці пакаранняў смерцю, 89% прыпадае на долю Ірана, Пакістана і Саудаўскай Аравіі.
У статыстыцы не ўлічана колькасць людзей, пакараных ўрадам Кітая, паколькі інфармацыя пра лік пакаранняў смерцю не выдаецца кітайскімі ўладамі.
Аднак хутчэй за ўсё там былі пакараныя тысячы, сцвярджае Amnesty International. Ёсць падставы меркаваць, кажуць праваабаронцы, што Кітай з'яўляецца лідэрам па колькасці смяротных пакаранняў.
У той жа час, адзначаюць праваабаронцы, 2015 год стаў першым годам у гісторыі, калі сьмяротнае пакаранне стала забароненым у большасці краін свету.
Паводле naviny.by