Андрэй Павук: «Мяне затрымалі за супрацу з Белсатам»

Акцябрскі блогер Андрэй Павук паведаміў 24 ліпеня на ўласнай старонцы ў фэйсбуку: «Мяне затрымалі за супрацу з Белсатам». І дадаў, што інспектар узбудзіўся з-за тэга «Андрэй Павук» пад навіной на сайце «Белсат».

Андрэй Павук. Фота з сацыяльных сетак

Андрэй Павук. Фота з сацыяльных сетак

Праваабаронцам ён патлумачыў па тэлефоне, што раніцай яго выклікалі па тэлефоне ў РАУС даць тлумачэнне па нейкай адміністрацыйнай справе. Аднак ён адмовіўся ад прапановы супрацоўнікаў міліцыі. Тады яго затрымалі і адвезлі ў аддзяленне міліцыі, дзе ўчастковы інспектар Віктар Карпянок склаў пратакол затрымання.
Па словах Андрэя Павука, яго хочуць абвінаваціць у парушэнні артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ). Нібыта ён апытваў людзей пра сваю майку з выявамі мясцовых чыноўнікаў.
Раней паведамлялася, што супрацоўнікі Акцябрскага РАУСа распачалі супраць Андрэя Павука адміністрацыйны працэс паводле заяваў намесніка старшыні райвыканкама Уладзіміра Елісеева і кіраўніцы спраў Валянціны Шлапаковай. Чыноўнікі сцвярджаюць, што блогер абразіў іх гонар і зганьбіў пачуцці сям’і, калі змясціў іх выявы на цішотцы.
Паводле spring96.org