Апалітычны сіндром
На мінулым тыдні скончыўся тэрмін вылучэння прэтэндэнтаў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі па выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў — у структуры, дзе ўласна адбываецца падлік галасоў. Паводле інфармацыі Цэнтрвыбаркама, працаваць у іх складзе выказалі жаданне больш за 77 тысяч чалавек. Прадстаўнікі партый ад колькасці заяўнікаў складаюць менш за тры працэнты.
На мінулым тыдні скончыўся тэрмін вылучэння прэтэндэнтаў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі па выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў — у структуры, дзе ўласна адбываецца падлік галасоў.
Паводле інфармацыі Цэнтрвыбаркама, працаваць у іх складзе выказалі жаданне больш за 77 тысяч чалавек. Прадстаўнікі партый ад колькасці заяўнікаў складаюць менш за тры працэнты.
Найбольш сярод іх тых грамадзян, якія вылучаліся шляхам падачы заяў — больш за 40 працэнтаў, ад працоўных калектываў — 22,5 працэнта, палітычных партый і грамадскіх
аб’яднанняў — 37,3 працэнта. Аднак непасрэдна на палітычныя партыі прыпадае толькі 2,9 працэнта ад агульнай колькасці прэтэндэнтаў на ўключэнне ў склад участковых выбаркамаў, што,
уласна, і з’яўляецца яскравым сведчаннем ступені развіцця і плюралізму палітычнай сістэмы дзяржавы.
Па звестках ЦВК, найбольшая колькасць вылучэнцаў ад Камуністычнай партыі Беларусі (516 прадстаўнікоў), Беларускай сацыяльна-спартыўнай парты (434 прадстаўнікі), Рэспубліканскай партыі працы і
справядлівасці (358 прадстаўнікоў), таксама сваіх сябраў вылучылі Беларуская аграрная партыя, Ліберальна-дэмакратычная і Рэспубліканская партыі. Расклад па апазіцыйных партструктурах наступны:
Аб’яднаная грамадзянская партыя — 281 прадстаўнік, Беларуская партыя левых “Справядлівы свет — 160, партыя БНФ — 122, Беларуская
сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) — 24, “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада — 9, КХП БНФ — 8 чалавек. Што тычыцца вылучэнцаў ад грамадскіх
аб’яднанняў, то традыцыйна найбольш кандыдатаў у выбаркамы выставілі “Белая Русь, БРСМ, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі ды Беларускае грамадскае аб’яднанне
ветэранаў.
Паралельна ўвесь гэты час (да 15 сакавіка) працягваецца прыём дакументаў па вылучэнню кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. І, як адзначаюць прадстаўнікі праваабарончых арганізацый, якія адсочваюць
ход выбарчага працэсу, не ўсе так гладка. Напрыклад, у некаторых рэгіёнах увогуле не вылучаюцца апазіцыйныя кандыдаты. Адна з прычынаў гэтага — ціск з боку мясцовых уладаў. “У
Рагачове работнік мясцовай школы мастацтваў Мікалай Мельнікаў, сябра партыі “Справядлівы свет, збіраўся вылучыцца кандыдатам у раённы савет, але адмовіўся ад свайго намеру пасля
таго, як начальнік раённага аддзела культуры Міхаіл Зайцаў пад пагрозай звальнення запатрабаваў ад яго забраць заяву з выбарчай камісіі, — паведамляе праваабарончы цэнтр
“Вясна. Аналагічная сітуацыя была і ў гарадскім пасёлку Свіслач Пухавіцкага раёна — ад удзелу ў выбарчай кампаніі быў вымушаны адмовіцца Яўген Якіменка — малады
спецыяліст, сябра АГП. Актывіста аргкамітэта БХД Андруся Кашэўскага, які збіраўся балатавацца ў Жодзінскі гарсавет, пасадзілі на 15 сутак быццам бы за супраціў міліцыі. Аднак прадстаўнікі БХД лічаць,
што такім чынам улады наўмысна пазбавілі магчымасці патэнцыйнага апазіцыйнага кандыдата ў дэпутаты мясцовых саветаў своечасова здаць подпісы ў выбаркам дзеля рэгістрацыі.
Ёсць нараканні і на перашкоды падчас збору подпісаў. Звычайна гэта тычыцца забароны на збор подпісаў у інтэрнатах навучальных установаў. Такія прэцэдэнты былі зафіксаваныя ў Віцебску, Магілёве,
Гомелі, Салігорску.
Адна з найбольшых праблем выбарчых кампаній такога ўзроўню, і сёлетняй у тым ліку, — нізкая інфармаванасць насельніцтва пра час правядзення выбараў, дый уласна веды, каму і для чаго
патрэбнае гэта дэпутацтва. Напрыклад, сябра бабруйскай суполкі БСДП “Грамада Андрэй Стаселовіч гаворыць, што падчас збору подпісаў у яго склалася ўражанне, што пра выбары ведае
толькі кожны дзесяты жыхар горада. У выніку патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты ды сябры іх ініцыятыўных груп вымушаныя браць на сябе асветніцкую функцыю ды тлумачыць сваім выбарцам, “што гэта
за выбары і з чым іх ядуць.
Мясцовыя органы ўлады да 10 сакавіка сфармуюць па ўсёй Беларусі 6 387 участковых выбарчых камісій, у тым ліку 279 — у лячэбных установах і 48 — у воінскіх частках. Пасля
зацвярджэння складу камісій яны пачнуць выконваць свае абавязкі: будуць атрымліваць спісы выбаршчыкаў і звяраць іх, зоймуцца абсталяваннем выбарчых участкаў, падрыхтоўкай да галасавання, правядзеннем
самога галасавання (датэрміновага, у дзень выбараў і дома) і падвядзеннем вынікаў галасавання па выбарчаму ўчастку.