Апладысменты ў судзе
У апошні дзень перад вынясеннем прысуду ў Фрунзенскім судзе Мінска гучалі апладысменты. Пагрозы суддзі выдаліць з залы прысутных не падзейнічалі.
З апошнім словам 18 мая выступілі Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Наста Палажанка, Аляксандр Фядута, Андрэй Дзмітрыеў і Сяргей Вазняк.
“Не страшна сесці ў турму — страшна апусціць рукі. Я буду дзейнічаць. Наш прысуд у тым, што мы свабодныя. Я не ведаю, колькі яшчэ разоў траплю на лаву падсудных,
— заявіла Наста Палажанка.

Істэрыя і татальныя суды — вось што, паводле яе словаў, адбываецца зараз у Беларусі. За нежаданне казаць хлусню людзі атрымліваюць ад 2 да 5 гадоў зняволення. “Але нельга адабраць
свабоду і веру, — запэўніла Наста. І пажадала “высокаму суду свабоды.
Віталь Рымашэўскі сказаў, што меў гонар запрашаць людзей на Плошчу. “Але наіўна думаць, што заклікі прывялі людзей на Плошчу. Людзі выйшлі туды змагацца за свабоду, змагацца са страхам,
хлуснёй і беззаконнем, што пануюць у краіне. Тое, што зараз адбываецца — жорсткія прысуды, рэпрэсіі, — накіравана на тое, каб людзі больш не выйшлі. Але ўсё будзе
наадварот, — лічыць экс-кандыдат.
Віталь Рымашэўскі падзякаваў усім, хто не спужаўся і падтрымліваў яго. Ён будзе рабіць усё магчымае, каб людзі, якіх пакаралі за Плошчу, выйшлі на свабоду.
Аляксандр Фядута “правёў працу над памылкамі. Ён зазначыў, што трэба абломваць асабістыя амбіцыі і слухаць іншых. Штабы кандыдатаў не здолелі дамовіцца. “Мы з Халіп,
Саннікавым, Бандарэнкам не размаўлялі з 2007 года. А дарма. Але нашы родныя сустрэліся ў агульных чэргах, каб здаць перадачы ў «амерыканку», — сказаў ён.
Хацелі перамен, але не здолелі дамагчыся. “І справа не ў міністры Куляшове. Справа ў нас. Мы павінны аб’яднацца, — падкрэсліў Аляксандр Фядута.
А Уладзімір Някляеў сказаў: “Я ўдзячны беларусам, якія 19 снежня выйшлі на Плошчу і захавалі годнасць нацыі. Яго прамова завяршыла выступы абвінавачаных. І прысутныя ў зале
зладзілі авацыю.
Прысуд будзе абвешчаны 20 мая а 16-й гадзіне.