Арганізатараў Чарнобыльскага шляху выклікалі ў Мінгарвыканкам
Усіх заяўнікаў Чарнобыльскага шляху выклікалі ў Мінгарвыканкам. Сустрэча павінна адбыцца 17 красавіка а 16:00. Падрабязнасцяў па тэлефоне ўлады не патлумачылі.

"Мы чакаем, што могуць быць розныя рэакцыі. У тым ліку і цалкам неадэкватныя, бо ўлады ўжо спрабавалі сарваць правядзенне Дня Волі 25 сакавіка”, — адзначыў адзін з заяўнікаў акцыі, сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі.