БХД падала заяўкі на памяшканні для правядзення чарговага з’езду

Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» звярнуўся да кіраўніцтва 13 устаноў Мінска з просьбай прадставіць памяшкання для правядзення Устаноўчага З’езду Партыі БХД, які запланаваны на 13 чэрвеня.



bchd_zjezd.jpg

Заяўкі накіраваныя ў Палац культуры МАЗ, Моладзевы тэатр эстрады, Цэнтральны Дом афіцэраў, Палац культуры и спорту чыгуначнікаў, Палац культуры МТЗ, Малую залу Палаца Рэспублікі, Мінскі Міжнародны адукацыйны цэнтр, Гатэль «Рэнесанс Мінск», УК «Канцэртны зал на Матусевіча», Беларускі Дом Літаратара, а таксама Рэспубліканскую мастацкую галерэю Выставачнага УП на Казлова, 3.

«Загадзя падаем заяўку на арэнду залі, каб пазбегнуць адказаў, што ўжо ўсё занята. Адначасова будзем аказваць ціск праз заходніх партнёраў, каб улады дазволілі правядзенне з’езду. Гэта ўжо пятая спроба зарэгістраваць БХД», — адзначыў адказны сакратар аргкамітэту БХД Дзяніс Садоўскі.

Нагадаем, што першы ўстаноўчы з’езд БХД праходзіў шэсць год таму — 28 лютага 2009 года. Пасля яго было яшчэ чатыры спробы зарэгістраваць партыю ў 2009-2011-х гадах. Ва ўсіх выпадках Мінюст не рэгістраваў партыю па фармальных прычынах, спробы аспрэчыць рашэнне Мінюста ў Вярхоўным судзе кожны раз былі беспаспяховымі. У выніку пасля 4-га з’езду БХД у снежні 2011 года было прынятае рашэнне з’ездаў больш не праводзіць, а весці дзейнасць ад імя аргкамітэта па стварэнні партыі.

Паводле прэс-службы БХД