
Гэты фотаздымак змясціў Зміцер Дашкевіч за гадзіну да затрымання ў сваім фэйсбуку і напісаў: «У Курапатах сонейка перамагло мокры снег, то, пэўне ж, і ў Беларусі праўда пераможа хлусню».
Падчас Курапацкай варты затрымалі Змітра Дашкевіча, Ганну Шапуцька, Кірыла Лойку, Марыю Камарову і Артура Белаблоцкага. Пра затрыманне паведаміла ў Фэйсбуку Наста Дашкевіч. Зараз затрыманыя актывісты — у Бараўлянскім РАУСе.