«Атлант Тэлекам» зноў павышае тарыфы на інтэрнэт
Кампанія «Атлант Тэлекам» абвясціла пра змены умоў карыстання паслугамі доступу ў інтэрнэт.

Аб гэтым паведамляецца на сайце кампаніі.
«Інфармуем вас пра змены ў карыстанні некаторымі паслугамі «Атлант Тэлекам» якія ўступаюць у сілу з 1 кастрычніка 2014 года. Нараўне з павышэннем кошту тарыфных планаў на 15 000 руб. без уліку ПДВ адбудуцца значныя паляпшэнні ў структуры тарыфаў» — гаворыцца ў паведамленні.
Для шэрагу безлімітных тарыфаў:
— У 2 разы павялічваюцца парогавы значэння знешняга трафіку;
— У 2 разы павышаецца хуткасць доступу ў Інтэрнэт пры дасягненні парогавага значэння;
— Для паслуг з тарыфікацыяй павялічваецца аб'ём уключанага трафіку.
Варта адзначыць, што папярэдняе павышэнне тарыфаў на 10.000 рублёў без уліку ПДВ адбылося літаральна 1 верасня.