Авакаў лічыць, што «ёсць усе шанцы» раскрыць забойства Паўла Шарамета

Украінскія праваахоўнікі маюць усе шанцы раскрыць забойства журналіста Паўла Шарамета. 

Фотакалаж: tvc.ru

Фотакалаж: tvc.ru


Пра гэта на тэлеканале "1+1" увечары 4 верасня паведаміў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў. Падрабязнасці расследавання ён распавядаць адмовіўся.
Па словах Авакава, якія перадае interfax.by, цяпер расследаваннем гэтага злачынства займаюцца дзве шматлікія брыгады следчых. Авакаў дадаў, што відэа са зламыснікамі, якое трапіла ў інтэрнэт, толькі нашкодзіла следству.
Нагадаем, забойства журналіста беларускага паходжання Паўла Шарамета адбылося 20 ліпеня ў цэнтры Кіева. Аўтамабіль, у якім ехаў Шарамет, быў падарваны самаробным выбуховым прыстасаваннем.
Генпракурор Украіны Юрый Луцэнка лічыць ключавой версіяй забойства помсту за прафесійную дзейнасць журналіста.
«Еўрарадыё»