Барыс Жахоўскі ўжо пяць дзён трымае сухую галадоўку ў ІЧУ

Супрацоўнік «Нафтана» Барыс Жахоўскі ўжо пяць дзён трымае сухую галадоўку ў ІЧУ, паведамляюць праваабарнцы.

barys_zahouski.jpg

Барыс Жахоўскі пяць дзён у ізалятары часовага ўтрымання адмаўляеце не толькі ад ежы, але і ад вады.
Барыса Жахоўскага ўжо тройчы асудзілі па адміністрацыйных пратаколах —агулам на 45 сутак арышту.
Яго затрымалі яшчэ ў сярэдзіне траўня ў Наваполацку на «Нафтане» — на працоўным месцы.
Спачатку Барысу Жахоўскаму прысудзілі 15 сутак арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Аднак на волю яго не выпусцілі — склалі чарговы пратакол па тым жа артыкуле, і зноў далі 15 сутак.
16 чэрвеня здарыўся новы суд, дзе Барыса Жахоўскага зноў прызналі вінаватым, але гэтым разам — у «несанкцыянаваным пікетаванні». І прысудзілі чарговыя 15 сутак