БЧ не будзе прызначаць новы цягнік у польскі Беласток

У першую чаргу з-за тэхнічных цяжкасьцяў: у Беларусі й Польшчы розная шырыня чыгуначнай каляіны. Пра гэта парталу tut.by падчас прамой лініі распавёў намесьнік начальніка пасажырскай службы БЧ Сяргей Мацкевіч. 



chygunka111.jpg

Нагадаем, з 13 снежня паміж Горадняй і Беластокам перасталі курсіраваць цягнікі польскага фарміравання. Польскія транспартнікі прыпынілі рух з-за абмежаванага фінансавання цягнікоў міжнародных напрамкаў на 2016 год. Аднак яны спадзяюцца ў найбліжэйшай будучыні аднавіць маршрут у сувязі зь яго «важнай сацыяльнай роляй».
Зараз дабрацца з Беларусі ў Беласток на цягніку немагчыма. Што тычыцца іншых польскіх гарадоў, то з Берасьця курсіруе цягнік у Тарэспаль, а праз Мінск праходзяць склады Масква-Варшава, Масква-Парыж і Масква-Ніца. Акрамя таго, да цягніка Масква-Варшава кожны дзень дачапляюцца два бесперасадачныя вагоны Менск-Варшава. З Горадні на тэрыторыю Польшчы цягнікоў больш няма. Тым не менш, БЧ не разглядае пытаньня аб прызначэнні новага складу ў Беласток.
«У першую чаргу з-за тэхнічных складанасцяў: у нас розная шырыня каляіны, у нас такога рухомага складу проста няма», — патлумачыў Сяргей Мацкевіч.
Паводле яго слоў, ажыятажу на польскіх кірунках няма. І БЧ, і РЖД праводзяць сістэматычны маніторынг запоўненасці цягнікоў. Пры неабходнасці ідзе папаўненьне існуючых схем, запэўніў Сяргей Мацкевіч.
А вось іншы еўрапейскі напрамак — літоўскі — прадстаўнік чыгункі назваў вельмі насычаным. Цяпер беларускі й літоўскі бакі вядуць на ім электрыфікацыю. Завяршыць яе плануюць да канца 2016 года. Пасьля гэтага з'явіцца магчымасць павялічыць частату курсіравання цягнікоў у літоўскім напрамку.
Паводле беларускай службы Польскага радыё