БДІПЧ АБСЕ пачало прымаць заяўкі для ўдзелу ў назіральнай камісіі на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі
Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ пачало прымаць заяўкі для ўдзелу ў назіральнай місіі на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі, паведамляе сайт арганізацыі.
Аб'яўлена, у прыватнасці, аб пошуку кансультантаў на пазіцыі кіраўніка місіі назіральнікаў і яго намесніка, каардынатара доўгатэрміновых назіральнікаў, палітычнага і прававога аналітыкаў,
а таксама медыяаналітыка.
Кандыдаты павінны быць грамадзянамі любой дзяржавы — удзельніцы АБСЕ за выключэннем Беларусі. Адно з асноўных патрабаванняў — яны павінны быць зарэгістраваныя ў базе звестак
экспертаў па выбарах БДІПЧ. Заданні па ўдзеле ў назіранні прадугледжваюць часовы кантракт на восем тыдняў, калі спатрэбіцца правядзенне другога тура выбараў — тэрмін будзе прадоўжаны яшчэ на
тры тыдні. Кандыдаты павінны быць гатовыя падключыцца да назіральнай місіі ў канцы жніўня. Заяўкі на ўдзел у назіранні прымаюцца да 10 жніўня.
БДІПЧ таксама запрашае грамадзян дзяржаў — членаў АБСЕ падключыцца да доўгатэрміновай і кароткатэрміновай місій па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі.
Нагадаем, пасля атрымання запрашэння аб удзеле ў назіранні 15—17 ліпеня Беларусь наведала ацэначная місія БДІПЧ. Падчас візіту адбыліся сустрэчы з кіраўніцтвам Цэнтрвыбаркама,
Вярхоўнага суда, а таксама з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і СМІ Беларусі.
Выбары прэзідэнта Беларусі прызначаныя на 11 кастрычніка.
Паводле БелаПАН