Беларусь пазбавілі права правядзення этапу Кубка свету па біятлоне

Міжнародны саюз біятланістаў вырашыў не праводзіць ў 2022 годзе этап Кубка свету IBU па біятлоне ў Мінску, паведамілі ў нядзелю ў арганізацыі.

photo_2021_05_16_16_56_36.jpg

Прэстыжныя біятлонныя спаборніцтвы павінны былі адбыцца ў Раўбічах, аднак у IBU перагледзелі графік стартаў сезона 2021/2022.
«Рашэнне аб пераносе мерапрыемства было прынята Выканаўчым камітэтам у святле бягучай сітуацыі ў Беларусі і для таго, каб арганізацыйныя камітэты, нацыянальныя федэрацыі і іх каманды змаглі скласці свае планы», — гаворыцца ў паведамленні.
Такім чынам, стартавы этап Кубка адбудзецца не ў Кантыялахці (дзе пройдзе «мінскі» этап), а ў шведскім Эстэрсундзе (27-28 лістапада 2021-га). Другі этап Кубка таксама пройдзе ў Эстэрсундзе.
Нагадаем, раней з Мінска быў перанесены чэмпіянат свету па хакеі — сусветнае хакейнае першынство пройдзе з 26 мая па 6 чэрвеня 2021 года ў Латвіі. Пазней Міжнародны саюз сучаснага пяціборства перанёс з Мінска чэмпіянат свету па пяціборстве і лазернаму бегу. У сакавіку стала вядома, што рэспубліка не прыме і камандны чэмпіянат Еўропы па настольным тэнісе..
tut.by