
Смяротнасць ад алкаголю вымяраецца ў адносных паказчыках: колькасць памерлых на 100 тысяч жыхароў краіны за год. У Беларусі гэтыя паказчыкі роўныя 33,25 памерлых для мужчын і 8,83 — для жанчын. У абодвух выпадках гэта сусветныя антырэкорды. Агульная статыстыка нашай краіны — 19,82 памерлых ад алкаголю на 100 тысяч чалавек.
