Беларусь заняла 70-е месца з 110 у рэйтынгу краін па «сіле» пашпарта
Беларусь заняла 70-е месца сярод 110 краін, прадстаўленых у The Henley Passport Index, міжнародным рэйтынгу пашпартоў па колькасці краін, у якія іх уладальнікі могуць патрапіць без візы або з афармленнем візы па прыбыцці.
Варта адзначыць, што ў гэтым годзе рэйтынг складаўся без уліку абмежаванняў, уведзеных з-за эпідэміялагічнай сітуацыі.
Першае месца даследчыкі аддалі Японіі, грамадзяне якой могуць трапіць у 191 дзяржаву, не афармляючы візу або афармляючы яе па прыбыцці. Другую пазіцыю заняў Сінгапур з паказчыкам у 190 краін. Трэцяе месца - у Паўднёвай Карэі і Германіі (па 189 краін).
Чацвёртую пазіцыю падзялілі Італія, Люксембург, Іспанія і Фінляндыя (па 188), пятую — Данія і Аўстрыя (па 187).
Расія заняла 50-е месца (116), Украіна — 41-е (130).
interfax.by