Беларуска патрапіла ў топ-30 перспектыўных еўрапейцаў па версіі «Forbes»
Беларуска патрапіла ў топ-30 перспектыўных еўрапейцаў па версіі «Forbes», паведамляе «Еўрарадыё».
![mzhy.png mzhy.png](/img/v1/images/mzhy.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
29-гадовая беларуска Марыя Жывіцкая працуе ў «Vanguard», адным з найбуйнейшых сусветных фондаў па кіраванні капіталам з актывамі на суму 7 трыльёнаў долараў.
Марына Жывіцкая атрымала доктарскую ступень у Лонданскай школе эканомікі. Кар’еру яна пачала ў інвестыцыйнай кампаніі «Goldman Sachs», а пасля перайшла ў страхавую і інвестыцыйную кампанію «Prudential». Беларуска выкладае ў Інстытуце палітычных даследаванняў у Парыжы і ў бізнэс-школе «Saïd» у Оксфардзе.