Беларускія цыгарэты дастаўлялі ў Польшчу дронам
Польскія памежнікі перахапілі партыю цыгарэт, якую даставілі праз мяжу з Беларуссю пры дапамозе дрона. Затрыманы адзін чалавек.
Уначы з 3 на 4 ліпеня памежнікі заўважылі, што робат з
прымацаваным да яго грузам некалькі разоў прылятаў з боку Беларусі ў Польшчу.
За два кіламетры ад мяжы памежнікі знайшлі скінутыя з беспілотніка 7 упаковак з
цыгарэтамі. Усяго было канфіскавана больш за 98 тысяч цыгарэт на суму 72 тысячы
злотых (15,8 тысяч даляраў). Недалёка ад гэтага месца знайшлі 42-гадовага
паляка, які прыехаў забраць груз, паведамляе reform.by са спасылкай на Памежную службу Польшчы.