Беларускую моладзь запрашаюць на бясплатны анлайн-курс па аратарскім майстэрстве
Майстэрства, якое ніколі не зашкодзіць.

Установа «Лабараторыя інавацыйных праектаў» запрашае хлопцаў і дзяўчатаў ва ўзросце 16-25 год прыняць удзел у бясплатным анлайн-курсе.
Па выніках будзе арганізаваны конкурс відэаролікаў «Удзел моладзі ў глабальных дзеяннях» (тэма Міжнароднага Дня моладзі 2020 году).
Курс пройдзе 27-31 ліпеня ў выглядзе інтэнсіву са штодзённых вэбінараў на платформе Zoom і выканання практыкумаў паміж імі на платформе Moodle.
З пытаннямі можна звяртацца да Віталя Нікановіча, праз: vitali@e-edu.org або праз мэсэнджэры: +375 29 869 39 21 (Viber, Whats App, Telegram, Signal).