Берасцейцаў запрашаюць на моладзевы летнік

Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» запрашае хлопцаў і дзяўчат з Берасця і Берасцейскай вобласці на валанцёрскі летнік «Zalesse summer camp», які пройдзе ў вёсцы Залессе Камянецкага раёна з 5 па 11 жніўня.

lwtnik.jpg


Калі ты хочаш пакінуць прыемныя ўспаміны пра гэта лета, палепшыць сваё веданне беларускай мовы, адпачыць ад горада, знайсці новых сяброў, натхніцца, прыдумаць ідэі для нечага новага, пракачаць скілы ў праектным мэнэджменце і проста цікава правесці час — далучайся!
Як усё будзе адбывацца?
На працягу тыдня ўдзельнікі і ўдзельніцы будуць добраўпарадкоўваць тэрыторыю вакол Дома Еўрапейскіх сустрэч у вёсцы Залессе, дапамагаць у падрыхтоўцы інсталяцый да фестывалю Ulmus.
Таксама ў праграме выступленні крутых экспертаў, культурных дзеячаў і музыкаў, імёны якіх будуць абвешчаныя пазней на старонцы летніка ў ВК. Музычным хэдлайнерам летніка стане гурт РСП, які выступіць з акустычным канцэртам.
Удзел у летніку бясплатны. Трансфер з Берасця да Залесся, пражыванне і харчаванне забяспечваюць арганізатары.
Будынак мае 4 вялікія спальныя пакоі для ўдзельнікаў. Ёсць 2 душа з гарачай вадой, 5 прыбіральняў. Паколькі яшчэ не ўсе будаўнічыя работы скончаны, няма ложкаў, спаць давядзецца на турыстычных дыванках і спальніках, якія забяспечваюць арганізатары. Для тых, хто любіць спаць на свежым паветры, будзе магчымасць раскласці намёт на тэрыторыі летніка.
Каб патрапіць на летнік, трэба быць авантурным, прыемным, разумным, крэатыўным і вясёлым чалавекам, які жыве ў Берасці або ў Берасцейскай вобласці. Узроставаыя абмежаванні ад 17 да 25 гадоў.
Адбор удзельнікаў будзе адбывацца праз анкету-заяўку, якую трэба запоўніць да 28 ліпеня па спасылцы. Вынікі адбору ўдзельнікаў стануць вядомыя 1 жніўня.
Усяго ў летнік будзе запрошана 25 хлопцаў і дзяўчат.
Удзельнікі усіх папярэдніх летнікаў у Доме еўрапейскіх сустрэч маюць права ўдзельнічаць у летніку без папярэдняга адбору.
Старонка летніка ў ВК.
Анкета для ўдзельнікаў (трэба запоўніць да 28 ліпеня!)
Паводле adukacyja,info