Беларускага актывіста вінавацяць у падрыхтоўцы тэракту на Курскай АЭС

На расійска-ўкраінскай мяжы 14 сакавіка затрымалі гамельчука Дзмітрыя Разановіча, які з’яўляецца актывістам анархісцкага руху Беларусі. Разановіч ехаў з Кіева ў Маскву. Ён нейкі час правёў на ўкраінскім Майдане.



anarx1.png

Як паведамляе “Беларускі партызан” са спасылкай на сяброў Разановіча, яго трымаюць у адным з СІЗА Курскай вобласці. Сваякам у спатканні з ім адмоўлена.

У Разановіча знайшлі пашпарт яго брата. Але цікавасць для ФСБ ўяўляюць не чужыя дакументы, а ўдзел Дзмітрыя Разановіча ў кіеўскім Майдане. Акрамя таго, ФСБ спрабуе абвінаваціць яго ў падрыхтоўцы тэракту на Курскай АЭС.

Магчыма, беларуса экстрадзіруюць на радзіму, калі абвінавачванні ў падрыхтоўцы тэракту не атрымаюць працягу.