Бясплатная платформа для вывучэння польскай мовы анлайн

Фонд "Акно на Усход" з Беластока запусціў комплексную бясплатную анлайн-платформу, якая дазваляе дыстанцыйна вывучаць польскую мову асобам, якія карыстаюцца рускай мовай (платформа працуе на рускай мове).



poljskij_jazyk.jpg

З платформай www.polskijazyk.pl можна бясплатна ў рэжыме анлайн вывучаць польскую мову з узроўню A1 да ўзроўню B1 з улікам патрабаванняў дзяржаўнага сертыфікацыйнага экзамену па польскай мове як замежнай.

З мэтай павышэння эфектыўнасці навучання быў выкарыстаны шэраг сучасных цікавых практыкаванняў і методык, якія дазваляюць лёгка і хутка замацаваць набытыя веды. Акрамя вывучэння мовы, удзельнік курса зможа пазнаёміцца з гісторыяй і культурай сучаснай Польшчы, дзейнасцю славутых палякаў. На платформе даступна больш за 1000 аўдыёзапісаў і 1200 графічных файлаў (табліцы, графікі і малюнкі), што робіць працэс навучання значна больш цікавым і простым.

Такім чынам, платформа www.polskijazyk.pl — гэта першы такога тыпу інструмент, які дазваляе бясплатна вывучаць польскую мову анлайн з выкарыстаннем самых сучасных прыёмаў і методык дыстанцыйнага навучання. Платформа можа таксама стаць карысным дапаўненнем традыцыйных заняткаў — яна дазваляе вучыцца з выкарыстаннем змешанай методыкі.

pol_sk_mova.jpg

З актуальнай дзейнасцю Фонду можна пазнаёміцца на: http://on.fb.me/1PNjHU7

Платформа запушчана дзякуючы фінансаванню Міністэрства замежных спраў у рамках конкурсу "Супрацоўніцтва ў галіне публічнай дыпламатыі – 2015".

Вывучай польскую мову з платформай www.polskijazyk.pl!

Паводле прэс-службы Пасольства Польшчы ў Беларусі