Беларусаў стала менш яшчэ на 1,2 тысячы чалавек

Разам з тым вырасла колькасьць мігрантаў. Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 красавіка склала 9 мільёнаў 467 тысяч чалавек і зменшылася ў параўнанні з пачаткам года.



59693731_biggest_family_3jpg.jpg

Як мяркуюць спецыялісты Нацыянальнага статыстычнага камітэту, гэта звязана з перавышэннем колькасці памерлых над колькасцю народжаных — натуральнае змяншэнне насельніцтва склала 3 тысячы 621 чалавек.

Разам з тым вырасла колькасць мігрантаў: іх прыехала 2 тысяч 432 чалавекі. Гэта значна кампенсавала натуральнае змяншэнне.

У студзені-сакавіку ў Беларусі нарадзілася 27,7 тысяч дзяцей — на 400 чалавек менш, чым у той жа перыяд летась.

Але ж пры гэтым палепшыўся каэфіцыент нараджальнасці ў цэлым па краіне — 11,9 на тысячу жыхароў (летась было 11,8).

radyjo.net