Беларусь абмяркуе пераход на зімовы час

Урад Беларусі ўсё ж такі абмяркуе ў пачатку кастрычніка магчымы пераход на зімовы час услед за Расіяй, якая ўжо даўно прыняла гэтае рашэнне.



budzilava.jpg

«У пачатку кастрычніка адбудзецца пасяджэнне Прэзідыума Савета Міністраў, на якім гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца», — паведаміў кіраўнік Дзяржкамстандарта РБ Віктар Назаранка.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што Дзяржстандарт не бачыць дастатковых падстаў для пераходу краіны на зімовы час.

«Тых абгрунтаванняў, якія прадставілі асобныя органы дзяржкіравання ў карысць пераводу стрэлак гадзін, недастаткова. Мы б не пераводзілі час, а захавалі б такі, які сёння ў Беларусі ёсць», — сказаў Назаранка.

Як паведамлялася, Расія 26 кастрычніка 2014 года перавядзе гадзіннікі на 1 гадзіну назад.

АФН