Беларусь выплаціла больш за 35 млн. долараў па еўрааблігацыях

 Беларусь ажыццявіла плацеж па чарговым купоне па размешчаных раней еўрааблігацыях.



ai_166063_aux_head_20150825_money_t.jpg

фота з сайта charter97.org

"22 студзеня 2016 года ў адпаведнасці з умовамі выпуску Рэспубліка Беларусь выканала свае абавязацельствы ў памеры 35 млн. 800 тыс. долараў ЗША па выплаце даходу па чарговым купоне перад трымальнікамі сямігадовых еўрааблігацый Рэспублікі Беларусь, размешчаных 26 студзеня 2011 года", — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства фінансаў.


Беларусь у 2010 і 2011 гадах размясціла два выпускі еўрааблігацый — пяцігадовыя (на 1 млрд. долараў) і сямігадовыя (на 800 млн. долараў) адпаведна. Размяшчэнне еўрааблігацый на 800 млн. долараў было ажыццёўленае са стаўкай купона 8,95%. Аблігацыі падлягаюць пагашэнню 26 студзеня 2018 года.
Аляксей Арэшка, БелаПАН