«Беларусьфільм» адмовіўся працаваць з Міхаілам Парэчанкавым

Расійскі актор паабяцаў, што «на адным полі з такімі беларусамі ... не сядзе». Пра падрабязнасці скандалу «Белсату» распавёў супрацоўнік нацыянальнай кінастудыі.



pareczankau2_141031.jpg

«Касцюмеры, грымёры і г. д. паклалі заяву на стол дырэктара «Беларусьфільм» аб адмове працы з Парэчанкавым, які знаходзіцца ў міжнародным вышуку. Калі ён прыехаў у Мінск, яго нават не засялілі ў гатэль, як гэта было прапісана ў райдэры», — кажа супрацоўнік беларускай кінастудыі.

Паводле супрацоўніка нацыянальнай кінастудыі, Парэчанкава не пажадалі засяляць у гатэль, паколькі ён мог дрэнна паўплываць на рэпутацыю кампаніі. Міхаіл Парэчанкаў нібыта меўся здымацца ў фільме, прысвечаным падзеям 1943 г. У кінастужцы расійскі актор планаваў граць супрацоўніка НКУС.

Падчас свайго нядаўняга візіту ў данецкі аэрапорт Міхаіл Парэчанкаў адважыўся пастраляць з крупнакалібернага кулямёту сепаратыстаў. Пры гэтым ён меў на галаве каску з надпісам «Прэса». Расійскі саюз журналістаў назваў такія дзеянні подласцю.

Служба бяспекі Украіны завяла крымінальную справу на расійскага актора паводле артыкулу «удзел у тэрарыстычнай групе», а таксама аб'явіла МiхаілаПарэчанкава ў міжнародны вышук.

 belsat.eu