Блогера уoutube-канала «Страна для жизни» таксама адправілі на суткі
Каля 11 раніцы 27 снежня на ўскрайку Жлобіна затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага (Youtube-канал «Страна для жизни»).

Аўтар Youtube-канала «Страна для жизни». Фота: "Радыё Свабода"
Блогер ехаў на здымкі ў Мінск па шашы М5. Непадалёк ад Жлобіна яго спынілі супрацоўнікі ДАІ.
Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што Сяргея Ціханоўскага арыштавалі на 15 сутак за ўдзел у несанкцыяванай акцыі па артыкулу 23.34 КаАП. Адпаведнае рашэнне вынес суд Савецкага раёна Гомеля.