Брытанская акторка ў знак салідарнасці запісала маналог затрыманай беларускай студэнткі
Брытанская акторка Крысцін Мілвалд распавяла гісторыю 21-гадовай беларускай студэнткі Таццяны Куляшовай.

Крысцін Мілвалд. Фота: скрыншот відэа
Крысцін Мілвалд у
знак салідарнасці з Беларуссю запісала невялікі ўрывак з кнігі «Час сэканд-хэнд» Святланы Алексіевіч, паведамляе tut.by.
Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісаў рэжысёр Уладзімір Шчэрбань. Запіс зроблены на англійскай мове.
— Крысцін няма ў сацыяльных сетках, таму яна папрасіла мяне сказаць невялікае ўступнае слова. Гэта вельмі своечасовы пятнаццаціхвілінны спектакль пра той тэатр палітычных дзеянняў, у якім сёння аказаліся беларусы. Менавіта цяпер салідарнасць творчых людзей свету жыццёва неабходная, бо Беларусь сыходзіць з першых палос сусветных СМІ, а палітыкі традыцыйна замерлі ў нерашучасці, — напісаў Шчэрбань.
Крысцін Мілвалд распавяла гісторыю 21-гадовай беларускай студэнткі Таццяны Куляшовай. Апошняя брала ўдзел у пратэстах, якія адбываліся пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і была затрыманая.
Маналог Таццяны Куляшовай увайшоў у кнігу Алексіевіч «Час сэканд-хэнд».