Буйны сервіс гандлю заклікаў кліентаў прагаласаваць па прапанове Святланы Ціханоўскай (абноўлена)
Пра гэта паведамляюць кліенты, якія атрымалі паведамленні ад сервіса.
Кліенты сервісу «Еўрапошта» сёння атрымалі паведамленні са спасылкай на галасаванне па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай за перамовы.
Тэлеграм-канал @vybory_smotri паведамляе, што ў колл-цэнтры кампаніі распавялі, што паведамілі пра рассылку кіраўніцтву. Хто зрабіў рассылку - невядома.
«Еўрапошта» пракаментавала гэтае здарэнне на сваім сайце, паодле сервісу, рассылка паведамленняў была здзейснена ў выніку ўзлома.