“Чарнобыльскі шлях-2014”
Сёння, у дзень гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у Мінску праходзяць дазволеныя гарадскімі ўладамі дэманстрацыя і мітынг «Чарнобыльскі шлях». http://spring96.org/be/news/70748
15-57. Каля кінатэатра “Кастрычнік” каля сотні чалавек. Сярод іх — старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
16-10. Колькасць удзельнікаў — больш за 200 чалавек. Сярод палітыкаў заўважаныя Аляксей Янукевіч, Павал Севярынец, Юрась Губарэвіч. Традыцыйна шмат людзей у цывільным, якія перамаўляюцца па рацыі.
16-25. Каля кінатэарта зараз каля 300 чал., на праспекце — даішнікі, шмат супрацоўнікаў у цывільным, прыйшлі кіраўнікі з Цэнтральнага РУУСа.
16-30. У метро узмоцненыя нарады міліцыі. Збоку кінатэатра стаіць адзін аўтазак.
16-40. Калона прыблізнай колькасцю 500 чалавек рушыла па праспекце
16-50. На пытанне назіральніка: “Колькі супрацоўнікаў міліцыі ахоўваюць мерапрыемства” амапавец адказаў: “Сколькі трэба”.
Калона дэманстрантаў, каля 700 чалавек, дайшла да вуліцы Я. Коласа.
16-55. Даішнікі спынілі два аўтамабілі з
бел-чырвона-белай сімволікай і размаўляюць з кіроўцамі #26krasavikа
17-10. Каля Парку Дружбы народаў стаяць 4 аўтазакі, некалькі УАЗікаў, хуткая дапамога, тэрыторыя агароджаная металічнымі секцыямі, дзяжураць пераапранутыя супрацоўнікі міліцыі.
17-35. Калона дайшла да пляцоўкі ў парку Дружбы Народаў, якая абгароджаная турнікетамі, прайсці да месца правядзення акцыі можна толькі праз металашукальнікі. Колькасць удзельнікаў на гэты час — каля 400 чалавек.
17-40. Магчымая правакацыя ў дачыненні да Юрыя Рубцова, які прыйшоў у майцы з надпісам “Лукашэнка, сыходзь!”. На яго ўважліва паглядваюць міліцыянты. Рубцоў вырашыў з'ехаць, аднак на яго палююць міліцыянты.
17-55. Юрыя Рубцова, Леаніда Смаўжа і іх сябра Мікалая супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў тралейбусе. Іх пасадзілі ў мікрааўтобус аліўкавага колеру